Орнамент






Народнае мастацва-яркае сведчанне заўсёднага імкнення чалавека аздобіць свой побыт, надаць прыгажосць любой зробленай сваімі рукамі рэчы. З дрэва, гліны, саломы, лазы, ільну і іншых  прыродных матэрыялаў нашы продкі выраблялі ўсё, што было неабходна для паўсядзённага побыту, рэалізуючы пры гэтым і свае мастацкія памкнені. Колішнія традыцыі прадаўжаюцца і творча развіваюцца сучаснымі майстрамі Беларусі . Гісторыка-культурная спадчына - гэта тыя магутныя карані, што сілкуюць крону нацыянальнай культуры кожнага народа, садзейнічаць яе росквіту. Беларуская культура захоўвае лепшыя нацыянальныя традыцыі, з’яўляючыся часткай культурнага адзінства, узбагачаецца здабыткам іншых культур. Вядома, што чалавек   не нараджаецца не рускім, не грузінам, не французам. Японцам ці беларусам, палякам ці англічанінам чалавека робіць гучанне роднай мовы, песня, казка, вуліца, хата. Беларусам чалавека робиць яго асяроддзе- мацярынская мова, бацькоуская хата, родны горад ци сяло, першая казка, книжка, лялька. Таму праз наордную творчасць мы звяртаемся да крыниц майстэрства беларускага народа, самабытнай беларускай кулотуры, выхаваннем любови да Радзимы. 

 Стагоддзе промыслаў было нядоўгім, аднак у кожым дакрананні рук майстра да ствараемай рэчы і сёння жыве пачуццё прыгажосці. У ёй адчуваюцца нацыянальны тэмперамент і характар. У цяперашні час майстры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ствараюць  свае вырабы з разнастайных матэрыялаў.

  У народным мастацтве вялікае значэнне надаецца беларускаму арнаменту, які упрыгожвае рэчы альбо з’яўляецца яго структурным элементам. Акрамя эстэтычнай функцыі арнамент традыцыйна нясе інфармацыю аб уладальніке, а раней ён выконваў і ролю талісмана. Многае са старажытнай язычніцкай культуры з’яўляецца для нас таямнічым і незразумелым. Амаль усе забывалася,  сення сэнс многіх з’яў і сімвалаў нам ужо вядомы.Аднак яны захаваліся ў нашым жыцці: у абрадах , звыччаях, сімвалах, матывах. Ва ўзорах тканых і вышываных вырабаў зашыфравана цэлая аповесць пра нацыянальныя традыцыі і жыццё нашага слаўнага народа, хараство прыроды Беларусі і яе цудоўных людзей. Мастацтва беларускага арнаменту – гэта скарб славянскай культуры, якой валодае наш народ.

 Сярод ўсіх відаў багатай і разнастайнай па сваіх выявах народнай творчасці Беларусі важнае мейсца займаюць вышыўка і мастацкае ткацтва. Калі мы пазнаем тайны сімвалаў і матываў беларускага арнаменту, які часцей за ўсё выкарыстоўваўся ў гэтых тэхнік мастацкай творчасці, то зможам навучыцца “чытаць” цэлыя аповесці , якія зашыфраваны на вышываных і тканых вырабах нашых продкаў. Усяго, што існуе ў народным ткацтве, не пералічыць, але кожны ўзор сімвалізуе дабро, прыгажосць, любоў, гонар за чалавека і яго праўду.

   Выкарыстанне тых ці іншых матываў садзейнічае самастойнаму   састаўленню арнаментаў, каб зашыфраваць у іх тайны сэнс. З мэтай стварэння розных вырабаў мы працягнем да сябе добрую энэргетыку, якая дайшла да нас ва ўзорах беларускага арнаменту праз цэлыя стагоддзі. Што і казаць пра іх надзейнасць!

   Зямля и сонца! Узор, які злучае сімвалы Зямлі і Сонца, шырока вядомы у беларуским ткацтве. Гэта адзин з самых старажытных узорау, у яким зашыфравана вяликая тайна жыцця. Гэты узор скампанаваны з двух частак: ромб з гучкамі-промнямі-Сонца, такі ж ромб, але з промнямі, накіраваны ўсярэдзіну,- Зямля.

 Росквіт прыроды,жыцця. Для таго каб выказаць ідэю росквіту прыроды і жыцця, сімвал Сонца змяшчаецца ў сімвал Зямлі. Ажурнасць узору пакпзвае ўсе пяшчотнае цяпло, якое нам даруе веснавое сонейка, і прырода пачынае ажываць і квітнець.

 Узор жыцця. На сімвале яркае Сонца і ў поўным росквіце Зямля.  Для людзей няма жыцця без Зямлі кармілецелькі, сагрэтай ласкавымі прмнямі Сонца.
 Дрэва жыцця. Культ свяшчэннага Дрэва жыцця бытаваушмат уяких народах,и нетольки у хрысциаян, але и ународах старажытнага Усходу. Дрэва жыцця симвализуе вечнасць,бясконцае жыццё, сямейны радавод.
Часта памиж матывами Дрэва жыцця и Маци не бачаць асабливай розницы. У гэтым безумоуна ёсць свой сэнс: и той и други з яуляюцца симвалами вечнасци жыцця. Але усё ж розница иснуе: кали у арнаменце ё1сць свечки и птушки- гэта матыу Маци, а кали тольки галинки- матыу Дрэва жыцця.

 Вобраз чалавека-працаўніка ўяўляе сабой зорку, апранутую чатырохвугольным  ланцужком .

 Сімвал ураджаю- эта ўжо не проста зорка, а разетка, скампанаваная з чатырох хлебных каласоў, размеўаных пад прамым вуглом.

Комментариев нет:

Отправить комментарий